Мультфільм віртуальнай рэальнасці атрымаў прэмію Эмі

Кароткаметражная анімацыя «Генры», выкананая ў фармаце віртуальнай рэальнасці кампаніяй Oculus Story Studio, выйграла прэмію Эмі ў намінацыі «Арыгінальная інтэрактыўная праграма». Аб гэтым паведамляецца ў блогу кампаніі.

oculus.jpg

Першым фільмам, створаным у фармаце віртуальнай рэальнасці, які выйграў прэмію Эмі у мінулым годзе, быў кароткаметражны фільм «Сонная лагчына», зняты на аснове аднайменнага ТБ-шоў. Аднак «Генры» стаў першай працай, якая атрымала Эмі, што была створана па арыгінальеым сюжэце, а не на аснове ўжо існай франшызы.
Мультфільм распавядае пра Вожыка Генры, які святкуе дзень нараджэння і хоча абняць сваіх сяброў, але адпужвае іх сваімі калючкамі. Анімацыя была створана ў 2015 годзе, але асноўная частка ўладальнікаў акуляраў віртуальнай рэальнасці Oculus Rift змагла паглядзець яе толькі сёлета, так як першая партыя акуляраў была адгружана толькі ў сакавіку.

У адрозненне ад звычайных анімацыйных фільмаў, глядач у акулярах віртуальнай рэальнасці можа ўдзельнічаць у тым, што адбываецца на экране. У мультфільме «Генры» глядач знаходзіцца ў хаце вожыка, ён можа зазірнуць у спальню або прайсці на кухню і паглядзець, як Генры пячэ святочны торт, і нават дапамагчы яму ў гэтым.
Акрамя медыя-кантэнту і гульняў, акуляры віртуальнай рэальнасці выкарыстоўваюцца і ў больш практычных галінах. Так, кампанія Аўдзі выкарыстоўвае Oculus Rift, каб паказаць машыну будучым пакупнікам ва ўсіх падрабязнасцях, а ў нарвежскай арміі салдат, які кіруе танкам, носіць акуляры, каб убачыць кругавую панараму навакольнай мясцовасці.
Паводле nplus1.ru