Міхал Анемпадыстаў. Колер Беларусі
Якім колерам аддавалі перавагу продкі сучасных беларусаў? Як і чаму менавіта гэтыя колеры зрабіліся «нашымі»? Як праяўляюцца ўзаемасувязі паміж колерам і нашай культурай, колерам і рэлігіяй, колерам і нашай ментальнасцю? Як увогуле можна працаваць з колерам, намінуючы яго як «нацыянальны маркер»?
Мастак, дызайнер, архітэктар і звычайны абывацель – кожны з іх па-свойму адчувае на сабе ўздзеянне культуры і кожны па-свойму аказвае свой уплыў на фармаванне яе адметнасці, стварэнне
той візуальнай рэчаіснасці, якая маркіруе нас як беларусаў, дапамагае (альбо наадварот - ускладняе) усвядоміць сваё месца ў свеце. І кожны з іх будзе рабіць гэта, зыходзячы са свайго разумення
“прыгожага”. Пры гэтым хтосьці, ствараючы новы вобраз, будзе дакапвацца да сутнасці “простых рэчаў”, разбірацца з традыцыяй, яе ўнутранымі эстэтычнымі законамі, а
хтосьці будзе ствараць “аграгламурны трэш” чарговых Дажынак. Ну… як кажуць, “на густ і колер таварышаў няма”.
“Стылізаваць візуальныя, архітэктурныя, рэкламныя прадукты трэба паводле нацыянальных каштоўнасцяў”, - упэўнены дызайнер Міхал Анемпадыстаў – лектар наступнай
публічнай лекцыі цыкла “Urbi et Orbi” у Віцебску. Арганізатары цыкла - Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” – запрашаюць усіх
зацікаўленых 22 лютага ў віцебскі Цэнтр рамёстваў “Здзвінне” (вул. Чайкоўскага, 3) а 18.00 не толькі паслухаць пра “Колер Беларусі”, але і стаць сведкамі таго, як
лектар працуе з фактурай беларускай рэчаіснасці, беларускай традыцыі.
Шукаем адказы на гэтыя пытанні разам з дызайнерам, мастаком, паэтам, культурным дзеячом Міхалам Анемпадыставым. Лекцыя “Колер Беларусі”, 22 лютага, 18.00, Цэнтр рамёстваў
“Задзвінне” (вул. Чайкоўскага, 3)
Уваход вольны!