Маляўнічыя Відзы і адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі ў новых «Падарожжах дылетанта»

Гэтым разам знакаміты «дылетант» Юрый Жыгамонт патрапіў у гарадскі пасёлак Відзы, што знаходзіцца паміж трох азёраў у маляўнічым Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці.

_cc1945b017efd182068877974cc51f869b38806eb87c3bebc1_pimgpsh_fullsize_distr.jpg

У  мястэчку стаіць адзін з самых высокіх у краіне касцёлаў, тут пахаваны адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года Тамаш Ваўжэцкі.
Першыя запісы пра мястэчка Відзы з’явіліся ў летапісах на пачатку 15 стагоддзя, заснавана яно было родам Нарушэвічаў. У той жа час тут быў пабудаваны драўляны касцёл, які да нашагу часу, на жаль, не захаваўся.

_94594cca3055613d81bcf04177ae376bcde10036f48ff54bac_pimgpsh_fullsize_distr.jpg


Затое тут знаходзіцца адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі, вышыня якога – 59 метраў. Ён усяго на 2 метры саступае касцёлу, што знаходзіцца ў вёсцы Гервяты. Гэты касцёл быў пабудаваны ў 1914 годзе і з’яўляецца ўзорам неагатычнага стылю.Відзы заўсёды былі шматканфесійным мястэчкам. Тут жылі праваслаўныя, каталікі, пратэстанты, іўдзеі, мусульмане, стараверы.

_6806243a938d838a4bcef75a909d3ffa5fd9336a6749c88b9c_pimgpsh_fullsize_distr.jpg


Відзаўскі край – бацькаўшчына аднаго з кіраўнікоў паўстання 1794 года Тамаша Ваўжэцкага. Ён узначаліў паўстанне пасля паланення свайго паплечніка Тадэвуша Касцюшкі. Тут знаходзіцца яго магіла. Падчас вайны 1812 года ў Відзах месцілася стаўка расійскага імператара Аляксандра І. Пазней ў мястэчку адбыўся бой паміж расійскімі і французскімі войскамі.


Больш цікавага пра пасёлак Відзы вы даведаецеся у выпуску. Са студзеня 2017 года праграма «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц. Таксама новыя выпускі можна ўбачыць на персанальнай старонцы Юрыя Жыгамонта ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».
Паводле прэс-рэлізу