Лукашэнка ўзнагародзіў беларусаў Польшчы
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 390 аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі.
Як паведамляе "Радыё Рацыя" са спасылкаю на прэс-службу прэзідэнта, ордэна Францішка Скарыны
ўдастоены прафесар кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта Аляксандр Баршчэўскі.
Раней з беларусаў Беласточчыны ордэнам Скарыны ўзнагароджаны паэт, перакладчык, публіцыст і грамадскі дзеяч Віктар Швед. Медалём Францішка Скарыны таксама ўзнагароджаны старшыня беларускага
літаратурнага аб’яднання „Белавежа” Ян Чыквін. „Яны ўдастоеныя ўзнагарод за актыўную дзейнасць па папулярызацыі беларускай культуры, мовы і літаратуры, значны
асабісты ўнёсак у развіццё міжкультурных сувязяў і ўмацаванне добрасуседскіх адносінаў паміж Беларуссю і Польшчай”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.