«Крамбамбуля» нарэшце выступіла ў Мінску (фота)
У мінскай рэстарацыі «Друзья» музыкі ўпершыню з 2008 года адыгралі вялікі
канцэрт.
Пра канцэрт
стала вядома напачатку траўня. Квіткі, як і на мінулыя канцэрты Вольскага ў гэтым годзе,
разышліся літаральна за хвіліны.
Выступ складаўся
з двух частак: «пірацкай» са старымі хітамі гурта і больш новай, «партызанскай»,
куды ўвашлі кампазіцыі з апошняга альбому «Чырвоны штраль».
Усяго ў
сэт-ліст увайшло 30 песень гурта.
Скончыўся
канцэрт традыцыйна — выкананнем «Трох чарапах» з «крамбамбулеўскай» аранжыроўкай.