«Крамбамбуля» дасць сольны канцэрт у Мінску

31 мая ў рэстарацыі-піваварні «Друзья» адбудзецца першы з 2008 года сольны канцэрт гурта «Крамбамбуля» ў Мінску. У праграме «Піраты Камсамольскага возера» прагучаць лепшыя песні з усіх альбомаў калектыва.

krambambula_piraty_afisha.jpg


— Некалькі год мы хадзілі па лясах. Потым перабраліся на азёрныя выспы — там нас дакладна ніхто не мог знайсці. Але вось адзін чалавек знайшоў і запрасіў зайграць канцэрт. Вырашылі пагадзіцца. А там будзе бачна, — гаворыцца у заяве гурта з гэтай нагоды на афіцыйнай старонцы ў Facebook.

krambambula_photo01.jpg


Гурт «Крамбамбуля» быў заснаваны ў 2002 годзе, як забаўляльны сайд-праект Лявона Вольскага. Калектыў вядомы па хітах «Абсэнт», «Госці», «Турысты», «Каб мы калі каму чаго». На рахунку «Крамбамбулі» шэсць студыйных альбомаў, апошні з якіх — «Чырвоны штраль» — выйшаў у 2015 годзе.
Сучасны склад: Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (вакал, гітара), Павел Аракелян (вакал, саксафон), Андрэй Якубчык (вакал, труба), Алесь-Францішак Мышкевіч (вакал, бас-гітара), Павел Мамонаў (бубны).

krambambula_photo02.jpg


Старт продажу квіткоў — у панядзелак 15 мая у 12.00 праз касы і сайты Kvitki.by, Bezkassira.by, SMSbilet.by. Кошт квіткоў: 22-38 рублёў. Інфалінія: +375 (33) 661-14-32
Паводле прэс-рэліза