«Графіці на сценах Берасцейскай фартэцыі»
Надпісы на рускай, польскай, грузінскай, нямецкай і іншых мовах, якія размешчаны на мурах фартэцыі над Бугам, зафіксавалі і прадставілі публіцы на прэзентацыі пад назвай «Графіці на сценах Берасцейскай фартэцыі».
Мерапрыемства вёў мясцовы краязнаўца Іван Чайчыц, які разам яшчэ з дзвюма даследчыкамі вёў пяцігадовую працу па вывучэнні пакінутых там надпісаў, піша «Радыё Рацыя»:
— Львіная доля, канешне, — гэта імя і прозвішча. То бок гэта стандартны надпіс, калі чалавек проста пакідаў памяць пра сябе. Ён не думаў пра тое, што праз 70–80 гадоў хтосьці будзе стаяць і вывучаць гэты надпіс. Але тыя надпісы, якія нясуць у сабе рэальныя гістарычныя моманты, як я казаў пра надпіс на польскай мове, 3-га верасня 1939 года, а менавіта ў гэты дзень Берасце і крэпасць бамбіла нямецкая авіяцыя. Гэта, канешне, рэальны дакумент на цэглах гэтага гістарычнага месца.
Матэрыялы даследаванняў і
прэзентацыі будуць аформлены на паперы і пакінуты ў чытальнай залі Гарадской
бібліятэцы на бульвары Шаўчэнка, дзе і адбылася прэзентацыя.