«Героі года» Dzieciuki дадуць канцэрт у Мінску
Уладальнік прэміі «Героі года - 2014» гурт Dzieciuki cыграе вялікі сольны канцэрт у клубе «Піраты» 9 студзеня 2015 г.
Да свайго сольнага выступлення гродзенцы рыхтуюцца з усёй адказнасцю.
«Мінск стаў для нас шчаслівым горадам, тут нас заўсёды прымаюць вельмі цёпла. Таму гэты канцэрт — пэўная справаздача для нашых фанатаў. З улікам таго, што за мяжой Беларусі ў нас
канцэртаў больш, чым у роднай краіне, дык кожны канцэрт тут на вагу золата. Сардэчна запрашаем усіх нашых сяброў і паплечнікаў», — кажа вакаліст каманды Аляксандр Дзянісаў.
2014 для яго каманды стаў надзвычай плённым — музыкі выпусцілі
альбом «Гарадзенскі гармідар», знялі чатыры відэакліпа, з'ездзілі ў тур па Еўропе і атрымалі прэмію «Героі года» ад партала Tuzin.fm.
На канцэрт 9 студзеня Dzieciuki рыхтуюць вялікую праграму, куды ўвойдуць як вядомыя песні, так і зусім новыя кампазіцыі.
tuzin.fm