Фільмы пра носьбітаў беларускай культуры пабачылі свет у Польшчы

У Польшчы выпусцілі дыск, куды ўвайшлі два дакументальныя фільмы пра беларускіх дзеячаў з суседняй дзяржавы — Міхала Кандрацюка і Віктара Шведа.  Фільмы пра іх склалі серыю “Носьбіты культуры”.



shvied_viktar.jpg

Віктар Швед

Героі першых двух фільмаў — беларускі паэт з Беластока Віктар Швед і беларускі мовазнаўца, прафесар з Беластока  Міхал Кандрацюк. Рэжысёр фільмаў Радаслаў Дамброўскі.

kandracjuk_m_hal.jpg

 Міхал Кандрацюк

Падобныя фільмы пра беларускіх дзеячаў і надалей будуць здымацца ў Польшчы і выдавацца на дысках.