Дзікая лекцыя АПБ «Дзіўны жывы свет» пройдзе ў Мінску
Хто кіруе казуркамі і чаму пчолы не кусаюцца? Чаму каровы ядуць, не траву, а інфузорый? Прыходзь 27 лютага на Дзікую лекцыю ад АПБ і пазнаёмся з велізарным светам жывых істот Беларусі!
Вось толькі некалькі пытанняў, на якія ты атрымаеш адказ навукоўца:
- Дзе ў Беларусі жывуць медузы, акулы і марскія іголкі?
- Як выглядае беларуская тайга?
- Хто спіць гадамі?
- Хто жыве на вадзе, але пакутуе ад смагі?
- Якія жывёлы даўжэй за 20 метраў?
- Дзе ў лесе растуць драпежныя грыбы?
- Хочаш даведацца больш пра дзівосным жывым свеце вакол нас?
Прыходзь на Дзікую лекцыю з навукоўцам у сераду 27 лютага ў 18.30!
На лекцыю запрашае Аахова птушак Бацькаўшчыны сумесна з ЦНБ НАН Беларусі, НПЦ па біярэсурсах і крамай OZ.by. Уваход вольны (па квітках)!
Лектар — вядучы навуковы супрацоўнік ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах», к.б.н., дацэнт Алег Барадзін.
Дзе: Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі (Мінск, ст.м. Акадэмія навук, вул. Сурганава, 15)
Пачатак: 27 лютага, 18.30 (працягласць — 1 гадзiна + пытанні)
Важна: звярніце ўвагу на месца правядзення лекцыі!