"Дай дарогу!" запісалі першую песню па-беларуску
Гурт «Дай Дарогу!» прэзентаваў першую ў сваёй амаль 20-гадовай гісторыі песню на беларускай мове «Не веру». Па словах лідара калектыву Юрыя Стыльскага, ад гурта гэты крок даўно чакалі, і вось, момант надышоў.
«Неяк мяне прабіла. Магчыма, таму, што я наглядзеўся розных дакументальных ролікаў на Youtube, натхніўся і вырашыў сказаць праўду. Гэта песня пра адчуванні і перажыванні беларусаў, а таксама вынік перажытага. Можна сказаць, што мне было прыемна працаваць з мовай: карані ёсць карані. Да таго ж, я адкрыў для сябе новы буквар. Таму, магчыма, гэта будзе не адзіная наша песня па-беларуску», — інтрыгуе лідэр «Дай дарогу!».
Песня «Не веру» традыцыйна была запісаная на хатняй студыі Стыльскага. Канцэртная прэзентацыя трэка адбудзецца падчас штогадовай музычнай прэміі «Даём рады», дзе
27 лютага апроч «Дай Дарогу!» выступяць :B:N:, Dzieciuki i Neuro Dubel, а Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2015 года.
Спампаваць песню можна тут: https://yadi.sk/d/