Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі прадстаўляе вынікі маніторынгу сферы культуры Беларусі

29 чэрвеня адбудзецца прадстаўленне вынікаў маніторынгу рэалізацыі Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння»



1317_0.jpg

Беларусь з’яўляецца ўдзельніцай Канвенцыі ЮНЕСКА «Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння». Канвенцыя абавязвае дзяржавы заахвочваць і развіваць умовы для культурнай разнастайнасці, узмацняць магчымасці сферы культуры ў развіцці грамадства і чалавека, пашыраць магчымасці самавыражэння культурных груп і асобных людзей.

Як замераць эфекты рэалізацыі Канвенцыі ў Беларусі? Ці адпавядае стан культуры каштоўнасцям вольнага развіцця і самавыражэння? Што і каму трэба рабіць, каб рухацца ў развіцці культуры Беларусі?

Мэта маніторынгу — прадставіць супастаўныя характарыстыкі для адсочвання змяненняў у сферы культуры ў рамках мэтаў і задач Канвенцыі і стварыць падставы для публічнага абмеркавання стану сферы культуры і перспектыўных напрамкаў рэалізацыі культурнай палітыкі ў Беларусі.

Стан культуры вымяраўся па 5 накірунках:

Умовы для развіцця і праявы культурнай разнастайнасці.

● Уплыў сектара культуры на развіццё грамадства.

● Развіццё міжкультурнага ўзаемадзеяння і кантактаў.

● Унутраныя рэсурсы і патэнцыял развіцця сферы культуры.

● Узаемадзеянне розных суб'ектаў культурнай палітыкі

Даследаванне ўключала ў сабе аналіз прававой базы рэалізацыі Канвенцыі, сбор і сістэматызацыю статыстычных звестак і аб’ектыўных паказчыкаў і экспертныя ацэнкі па пяці вымярэннях Канвенцыі.

Вынікі даследавання сабраны ў справаздачы, якая будзе прадстаўлена для крытыкі і абмеркавання. У праграме мерапрыемства:

- Прадстаўленне вынікаў маніторынгу даследчай групай,

- Агульнае абмеркаванне высноў і прапаноў

- Дыскусія экспертаў аб магчымасцях выкарыстання вынікаў і перспектыўных напрамках культурнай палітыкі

Запрашаем усіх зацікаўленых асоб удзяць удзел у прэзентацыі і дыскусіі

29 чэрвеня з 10.00 да 14.00, прастора ЦЭХ (вул.Кастрычницкая, 16)

 

Просім Вас да 26 чэрвеня пацвердзіць свой удзел у мерапрыемстве праз эл. адрас: cet.eurobelarus@gmail.com або тэл. +375(44)563 85 17 (Таццяна Кедрык)