Brutto апякуе Дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў
«Як і абяцалі, перавялі на рахунак Дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў суму з выручаных сродкаў за канцэрт у «Мінск-Арэне».
Бачым, што дапамога апынулася патрэбнай і рады, што можам дапамагчы сваім землякам. Вырашылі ўзяць шэфства над інтэрнатам і дапамагаць па меры магчымасці. Верым у Сардэчна, і Верыць будзем!» — паведамляецца на афіцыйнай старонцы гурта ў facebook.
Паводле nn.by