Беларускі фільм-сенсацыя «Крышталь» выходзіць ва ўкраінскі пракат

Фільм-прэтэндэнт на «Оскар» ад Беларусі «Крышталь» Дар'і Жук будуць паказваць ва ўкраінскіх кінатэатрах з 8 лістапада, паведаміла прэс-служба Адэскага міжнароднага кінафестывалю. Менавіта на гэтым форуме беларуская карціна атрымала Гран-пры.

nina.nn.by

nina.nn.by

Кінастужка «Крышталь» вылучаецца ў гэтым годзе ад Беларусі на прэмію «Оскар». Карціна распавядае пра Эвеліну Сароку, якая жыве ў Мінску 90-х, і ў яе жыцці ўсё вельмі складана. Дзяўчына хоча пераехаць у Чыкага, але для гэтага трэба пераканаць амерыканскага консула, што заставацца ў ЗША Веля не мае намеру.
TUT.BY