«Арт Сядзіба» прадстаўляе свой другі ўласны спектакль
Спектакль «Францішак», які прадставіць увазе гледачоў «Арт сядзіба» прысвечаны беларускаму драматургу, «айцу беларускага тэатру» Францішку Аляхновічу. У 2019-м годзе спаўняецца 75 год з яго трагічнай гібелі, як мяркуюць, ад рук спецслужбаў.
У 1927-м годзе Аляхновіч быў арыштаваны органамі ГПУ, адным з першых прайшоў пекла савецкіх лагероў, але цудам быў вызвалены ў 1933-м, змог напісаць знакамітую кнігу ўспамінаў «У кіпцюрох ГПУ», якая ў перакладзе на 7 моваў за 30 гадоў да Салжаніцына распавяла праўду пра жахі савецкіх рэпрэсіяў.
Спектакль «Францішак» з'яўляецца працягам спектакля «Браніслаў», прысвечанага
іншаму рэпрэсаванаму беларускаму культурнаму і палітычнаму дзеячу Браніславу
Тарашкевічу.
Імпрэза пройдзе ў межах тыдня «Арт Сядзібе 7 гадоў», які пройдзе з 17 па 23
снежня.Паказ спектакля адбудзецца 18 снежня, 20:00. ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16). Даведкі па тэлефоне +375296517898.
Уваход вольны, але трэба запісацца ў адмысловай форме.
Мерапрыемства ў VK