У Мінску ўсталююць незвычайныя навагоднія ялінкі

Учора на Кастрычніцкай плошчы пачалі мантаваць галоўную ялінку краіны, на якой павінны загарэцца агні 15 снежня. TUT.BY даведаўся, як яна будзе выглядаць і чым адметная.

elka_2019_4.jpg

Так будзе выглядаць ялінка ля Палаца спорту. Выява прадастаўлена Мінскім гарадскім інстытутам добраўпарадкавання і гарадскога дызайну

Кастрычніцкая: цалкам новая канцэпцыя

Ужо некалькі гадоў на Кастрычніцкай плошчы праходзіць навагодні кірмаш з драўлянымі гандлёвымі павільёнамі злева ад Палаца рэспублікі. Там прадаюць ежу, глінтвейн і сувеніры. Астатняя тэрыторыя вялікай плошчы толкам ніяк не задзейнічана, бо каток апошнія гады не заліваюць.
Але ў гэтым годзе ўсё павінна памяняцца, таму што навагодні кірмаш распаўсюдзіцца на ўвесь перыметр Кастрычніцкай. Вось так будзе арганізавана прастора:

Выява прадастаўлена Мінскім гарадскім інстытутам добраўпарадкавання і гарадскога дызайну

Выява прадастаўлена Мінскім гарадскім інстытутам добраўпарадкавання і гарадскога дызайну

Як бачым, на Кастрычніцкай плошчы ўсталююць павільёны, сцэну, светлавыя фігуры жывёл, атракцыёны і іншае. Плануецца нават навагодні паравозік для дзяцей.
Заўважым, што замест драўляных гандлёвых павільёнаў на плошчы з'явяцца шкляныя збудаванні. Яны будуць сабраны ў чатыры соты, па тры павільёны ў кожнай.

Выява прадастаўлена Мінскім гарадскім інстытутам добраўпарадкавання і гарадскога дызайну

Выява прадастаўлена Мінскім гарадскім інстытутам добраўпарадкавання і гарадскога дызайну

Вытворчасцю павільёнаў займаецца мінская кампанія VDS Production, якая рэалізавала шмат паспяховых праектаў у сферы гарадскога дызайну ў Расіі і Казахстане.
Што ж тычыцца ялінкі, то яна ў гэтым годзе таксама будзе новай для горада. У «Мінскгарсвятле» распавядаюць, што дрэва будзе аформлена гірляндамі на аснове піксельных тэхналогій. Кожная крыніца святла будзе дыстанцыйна кіраваная. Гэта значыць на ялінцы можна будзе паказваць розныя светлавыя фігуры, малюнкі і тэкст. Выглядаць яна павінна наступным чынам:

Выява прадастаўлена Мінскім гарадскім інстытутам добраўпарадкавання і гарадскога дызайну

Выява прадастаўлена Мінскім гарадскім інстытутам добраўпарадкавання і гарадскога дызайну

elka_2019_2.jpg

Выява: «Мінскрэклама»

Палац спорту: новая елка і павільёны з Кастрычніцкай

Незвычайнай навагодняя ялінка будзе і ля Палаца спорту. Яе знешні выгляд распрацаваў беларускі дызайнер Адрыян Храпіцкі. Яна характэрная яшчэ і тым, што над ёй «Мінгарсвятло» аформіць кампазіцыю ў выглядзе зорнага неба.

Выява прадастаўлена Мінскім гарадскім інстытутам добраўпарадкавання і гарадскога дызайну

Выява прадастаўлена Мінскім гарадскім інстытутам добраўпарадкавання і гарадскога дызайну

Што ж тычыцца кірмашу каля Палаца спорту, то на яго пераедуць драўляныя павільёны з Кастрычніцкай плошчы. Тут таксама будуць прадаваць ежу, глінтвейн і сувеніры.
Чакаецца, што ялінкі запаляцца ў Мінску 15 снежня, а кірмашы запрацуюць 20 снежня.
TUT.BY