Арганізатары «Славянскага Базару» хлусяць пра склад удзельнікаў і паказваюць артыстаў без іх ведама

Сапраўдны конкурс, куды ўпісваюць артыстаў, а яны пра гэта нават не ведаюць.

photo_2021_03_28_13_52_59.jpg

Арганізатары «Славянскага Базару» хлусяць пра склад удзельнікаў і паказваюць артыстаў без іх ведама.
Расійскі гурт «Ронда» днямі з'явіўся ў спісе ўдзельнікаў «Славянскага Базару», віцябляне аператыўна зрэагавалі і пачалі пытацца ў іх лідара Аляксандра Іванова: «Ці праўда гэта? »
«Часам афішы клеяць нядобрасумленныя людзі, якія потым і квіткі нядобрасумленна прадаюць на таго, хто і не ў курсе! Мы не абыякавыя да братняга Беларускага Народа і да яго бяды!», - напісаў Аляксандр у Instagram.
Гэтая сітуацыя вельмі пацешна суадносіцца з заявай кіраўніка Мінкульта: «Еўрабачанне? «Славянскі базар» - вось гэта сапраўдны конкурс. Вось гэта сапраўднае майстэрства».