Алесь Дзянісаў прэзентаваў «Кароткую гісторыю Беларусі» (ФОТА)
Прэзентацыя альбому з 24 песняў прайшла з удзелам сляпога паэта ды аўтара тэкстаў Алеся Чобата, якога адмыслова прывезлі са Скідзеля.

Алесь Дзянісаў
Гэта першая прэзентацыя альбому, дзе сабраныя песні, якія кранаюць ці не самыя вострыя моманты нашай гісторыі: падзелы Рэчы Паспалітай, паўстанні, Грамадзянскую і ІІ Сусветную вайну, дзейнасць «Грамады» і Халакост.

Алесь Чобат
Аўтараў усіх вершаў да песняў з’яўляецца паэт і колішні палітычны дзеяч пачатку 1990-х Алесь Чобат, які з часам страціў зрок і вядзе самотны лад жыцця ў прыватным дамку ў Скідзелі. Ягоны зборнік некалі трапіў у рукі Алесю Дзянісаву, які, як кажуць, «не змог прайсці міма» і пачаў перакладаць вершы на музыку.

Данута Бічэль
На прэзентацыю сабралося блізка сотні чалавек. Акрамя Алеся Чобата завітала і жывы класік заходнебеларускай паэзіі Данута Бічэль. Дзянісаў, зрэшты, пісаў песні і на яе вершы, але лірычнай тэматыкі. У выпадку з Чобатам жа пайшлі акурат жорсткія «мужчынскія» тэмы, падказаныя гісторыяй краю.
Наступны выступ Алеся Дзянісава з прэзентацыяй альбому «Кароткая гісторыя Беларусі» адбудзецца ў Віцебску 16 верасня ў краме «Князь Вітаўт» а 18.00.
