#Сашатут. 30-годдзе «Нейра Дзюбеля» адзначылі вялікім канцэртам (фота)

30 студзеня ў мінскім клубе «Re:Public» адбыўся вялікі канцэрт, прысвечаны 30-годдзю творчасці культавага гурта «Нейра Дзюбель»

fota_dzmitryja_dzmitryeva__20__1_logo.jpg


Аляксандр Кулінковіч, лідар гурта, пайшоў з жыцця ў жніўні 2018 года. Ягоная смерць была шокам для ўсіх і нават да сенняшняга дня прыхільнікі гурта лічаць што #сашатут. Паплечнік і другі вакаліст «Нейра Дзюбеля» Юры Навумаў таксама нечакана памер у верасні мінулага году. Многія лічылі, што гісторыя гурта «Нейра Дзюбель» на гэтым і скончылася.
Увосень 2020 года гурт мусіў адсвяткаваць 30 год свайго існавання.

fota_dzmitryja_dzmitryeva__1__1_logo.jpg

fota_dzmitryja_dzmitryeva__6__1_logo.jpg


Калі напрыканцы 2020 года ўдзельнікі гурта абвесцілі аб падрыхтоўцы канцэрта, многія паставіліся да гэтага вельмі скептычна, бо замясціць дзядзю Сашу і Юрку Навумава з іх пазнавальным вакалам немагчыма.Да мікрафону стаў Яўген Броўка — басіст «Нейра Дзюбеля». Ён ужо пэўны час з'яўляецца голасам «Гурта Веласіпедыстаў» (гэта яшчэ адзін праект Кулінковіча) і слухачы вельмі станоўча ацанілі новы талент Яўгена.

fota_dzmitryja_dzmitryeva__7__1_logo.jpg

fota_dzmitryja_dzmitryeva__8__1_logo.jpg


Прызнаюся, я таксама вельмі хваляваўся за гэты канцэрт — вельмі шмат нюансаў. Забягаючы наперад скажу, што хлопцы не падвялі...
 «Re:Public» у той вечар наведала шмат людзей. Многія віталіся і абдымаліся: фанаты «Нейра Дзюбеля» называюць сябе «вялкай сям'ёй» — па словах адной з песен дзядзі Сашы.
Практычна ад самага пачатку канцэрта народ бадзёра скакаў пад вядомыя хіты гурта, падпявалі амаль усім песням. Апошнія некалькі песен гурт спяваў разам з Зоей Сахончык (лідарка гурта «Зьмяя»).

fota_dzmitryja_dzmitryeva__12__1_logo.jpg

fota_dzmitryja_dzmitryeva__15__1_logo.jpg


Музыкі вельмі стараліся, і канцэрт атрымаўся добрым. Нават некалькі разоў голас Яўгена гучаў падобна на голас Сашы Кулінковіча. Але ўсё ж гэты быў іншы «Нейра Дзюбель».
Без Кулінковіча гурт гучаў па-іншаму, часам трохі па-панкаўску бруднавата, некаторыя песні атрымалі новае гучанне паводле Яўгена.
І гэта зусім нядрэнна, бо жыццё працягваецца і граць «як прывычна» — не вельмі добрая справа.
Ці будзе працяг? Пачакаем і даведаемся. У гэты вечар расчараваных не было!