26 красавіка пройдзе анлайн рок-фестываль памяці ахвяраў Чарнобылю і ў падтрымку медыкаў

Распачаты збор сродкаў для правядзення 26 красавіка дабрачыннага анлайн рок-фестывалю «COVID-19», піша svaboda.org.

3334444.jpg


Свой удзел ужо пацвердзілі беларускія гурты Relikt, Znich&Rutvica, Dymna Lotva, Aquamorta, Evthanazia ды іншыя.
Сродкі, сабраныя падчас акцыі, пойдуць на набыццё ахоўных сродкаў для супрацоўнікаў хуткай дапамогі.
«Недахоп сродкаў засцярогі для супрацоўнікаў медычных установаў і трагічная падзея ў Чарнобылі падштурхнулі нас зрабіць дабрачынны канцэрт. Музыкі метал-руху Беларусі аб’ядналіся дзеля анлайн-фестывалю ў падтрымку медыкаў, а таксама ў памяць ахвяраў Чарнобылю. На сцэне выступяць найлепшыя калектывы краіны. Нам важна нагадаць, што галоўнае на зямлі — гэта жыццё чалавека», — адзначаюць ініцыятары імпрэзы.