«14 гадоў вывучаў». Комік Ідрак Марзалізадэ зрабіў у Тбілісі стэндап на беларускай мове (відэа)
Комік Ідрак Марзалізадэ мае азербайджанскае паходжанне і грамадзянства Беларусі. Ён доўгі час жыў у Расіі, але летась улады РФ прызналі яго непажаданай асобай.

Падчас стэндапу Ідрак патлумачыў, чаму вырашыў зрабіць выступ па-беларуску. Адна з прычын — ён чатырнаццаць гадоў вывучаў мову і нядрэнна ёй валодае.
Стэндап у Тбілісі адбыўся яшчэ 23 траўня, сёння ў ютубе з'явіўся запіс выступу.