Жыхароў і журналістаў не пусцілі на пасяджэнне аб «ушчыльненні» кварталу ў цэнтры Мінску

Два тыдні таму ў адміністрацыі Першамайскага раёну Мінска пачалося грамадскае абмеркаванне забудовы кварталу ў межах вуліцаў Коласа – Калініна – Чорнага – Сурганава. На невялікім участку зямлі, згодна з праектам «Мінскграда», збіраюцца пабудаваць 7 паркінгаў, піша «Радыё Свабода».

Cустрэча у адміністрацыі Першамайскага раёну па забудове кварталу Коласа – Калініна – Чорнага – Сурганава ў Мінску, 3 траўня 2019 года

Cустрэча у адміністрацыі Першамайскага раёну па забудове кварталу Коласа – Калініна – Чорнага – Сурганава ў Мінску, 3 траўня 2019 года

Абмеркаванне праходзіла бурна, у залі было больш за 500 чалавек. Але замоўнік праекту на прэзентацыю не прыйшоў, а архітэктары не здолелі адказаць ні на адно канкрэтнае пытанне жыхароў. Мясцовыя прапаноўвалі сваіх прадстаўнікоў у склад грамадскіх камісіяў. З усіх прапанаваных у камісію ўключылі толькі Таццяну Кнацько.

У ліку тых, каго не ўключылі, быў старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч. Ён разам з іншымі мясцовымі жыхарамі і журналістамі спрабаваў трапіць на пасяджэнне камісіі, якое праходзіла 3 траўня па выніках прапановаў грамадзянаў, вёў жывую трансляцыю.

1a0ca5fb_e87e_4d33_b57a_23f5e8249d19_w650_r0_s.jpg

Паседжанне камісіі праходзіць за зачыненымі дзвярыма пад аховай міліцыі. У мінулы раз абмеркаванне вёў намеснік кіраўніка Першамайскай адміністрацыі Васіль Касавец, цяпер ён таксама прысутнічае на камісіі. Начальства на месцы, як сцвярджаюць, няма: старшыня адміністрацыі Ігар Кудрэвіч «на камісіі». Першы намеснік старшыні Дзмітры Шашок не адказаў на пытанні жыхароў раёну і проста сышоў.

Пад дзвярыма сабраліся два дзясяткі чалавек, яны падалі пісьмовыя заявы, каб прысутнічаць на камісіі, але іх не пусцілі. Таксама не пусцілі карэспандэнтаў "Свабоды" і Tut.by. Калі журналістка “Свабоды” наблізілася да дзвярэй, старшы прапаршчык Віталь Дабравольскі груба выкінуў яе з кабінету.

www.svaboda.org