Жыхар Пінска назваўся пазаштатным супрацоўнікам КДБ, але яго ўсё роўна пасадзілі на 10 сутак
Раніцай 7 ліпеня супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да жыхара Пінска Аляксандра. Згодна з пратаколам, 16 лютага мужчына пакінуў каментар пад пастом аднаго з «экстрэмісцкіх» каналаў, паведамляюць праваабаронцы.
За гэта супрацоўнікі мясцовага РАУСа склалі на яго пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Да суда пінчука пакінулі за кратамі.
На наступны дзень справу Аляксандра разглядзелі ў судзе. Мужчына цалкам прызнаў сваю віну, але адзначыў, што з'яўляецца пазаштатным супрацоўнікам КДБ, таму ўся ягоная актыўнасць у
экстрэмісцкіх тэлеграм-каналах абумоўлена заданнямі «куратара».
Але суддзю Андрэя Бычылу гэта не пераканала, таму ён
арыштаваў мужчыну на 10 сутак.