Журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дарʼі Чульцовай пералічылі тэрмін зняволення
Журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дарʼі Чульцовай пералічылі тэрмін адбыцця пакарання з улікам новых паправак у заканадаўства, паведамляе БАЖ.

Цяпер тэрмін пакарання скараціўся на 2,5 месяцы.
Журналісткі «Белсата» Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева знаходзяцца за кратамі з 15 лістапада 2020 года. Іх затрымалі ў кватэры на «Плошчы Перамен» у Мінску, адкуль яны вялі стрым для тэлеканала «Белсат». У кватэры выламалі дзверы, унутр забеглі спецназаўцы.
Спачатку іх асудзілі на 7 сутак за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і непадпарадкаванне». Потым іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. 18 лютага ім прысудзілі па 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова прызнаны палітзняволенымі.
Адрас для лістоў: ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3. Кацярына Андрэеўна Бахвалава (Андрэева), Дар'я Дзмітрыўна Чульцова.