Журналістка Яніна Мельнікава на волі!
Галоўрэда "Зялёнага партала" адпусцілі па заканчэнні 72 гадзін пасля затрымання. Як стала вядома "Салідарнасці", Яніна Мельнікава ўжо знаходзіцца дома.
Нагадаем, сілавікі з'явіліся да галоўрэда «Зялёнага партала» 3 верасня. "Да мяне прыйшлі", — толькі паспела паведаміць яна ў сацсетках. Пасля допыту ў СК Мельнікава не выйшла.
Яніна Мельнікава, чые калегі як па журналісцкім цэху, так і па экалагічным актывізме трапілі пад магутны прэс уладаў, заставалася ў Беларусі.
"Зялёны партал" апошні год асвятляе тэмы не толькі экалагічнай тэматыкі, але і грамадска-палітычныя падзеі ў Беларусі. Адзін са свежых матэрыялаў рэсурсу: "Асабліва небяспечная прыродаахоўная групоўка. Як прыйшлі за абаронцамі птушак".