Журналістаў аштрафавалі на тысячу долараў
Журналісты «Белсату» былі жорстка затрыманыя невядомымі людзьмі ў
цывільным 18 сакавіка ў Кобрыне. Акрамя таго ў журналістаў сканфіскавалі
прафесійную тэхніку.
У Кобрыне завяршыўся суд над незалежнымі журналістамі. Алеся Ляўчука
аштрафавалі на 5 базавых па артыкуле 23.4 КаАП — непадпарадкаванне
супрацоўнікам міліцыі, і на 55 базавых па артыкуле 22.9 частцы 2 КаАП —
парушэнне парадку вырабу прадукцыі СМІ. Мілане Харытонавай 5 плюс 20
базавых па тых жа артыкулах. Суддзя Вадзім Здановіч.
Сведкі нават у судзе не маглі ўцямна патлумачыць на якой падставе мы мусілі быць затрыманыя. Быў загад схапіць, дык і хапалі. Пратакол Алеся Леўчука быў сфальшаваны. У тым пратаколе, што быў у судзе, зʼявіліся дапіскі, якіх няма ў копіі, што выдалі нам пасля затрымання, — распавяла Мілана Харытонава.
Журналісты «Белсату» былі жорстка затрыманыя невядомымі людзьмі ў цывільным 18 сакавіка ў Кобрыне. Акрамя таго ў журналістаў сканфіскавалі прафесійную тэхніку.
Харытонава і Ляўчук засведчылі цялесныя пашкоджанні, якія ім нанеслі падчас затрымання ў Кобрыне.
Паводле baj.by