Журналіст «Камсамолкі» Генадзь Мажэйка з-за кратаў віншуе міністраў з прафесійнымі святамі
Пакуль палітвязень не атрымаў ніводнага адказу на свае лісты.
Зняволены
журналіст «Комсомольской правды» Генадзь Мажэйка прыдумаў, як ажывіць
шэрыя будні ў СІЗА, паведамляе «Еўрарадыё». Ён віншуе з прафесійнымі святамі міністраў і кіраўнікоў
іншых ведамстваў і буйных прадпрыемстваў. І радуецца, уяўляючы іх рэакцыю, калі
яны бачаць адрас адпраўніка на канверце.
Пакуль што
Мажэйка не атрымаў ніводнага адказу на такія лісты.
Генадзя Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка. За тры дні да таго «Комсомольская правда в Беларуси» апублікавала артыкул са станоўчай характарыстыкай Андрэя Зельцэра, забітага ў Мінску ў перастрэлцы з чэкістамі. Яму прад'явілі абвінавачанне ў распальванні варожасці і абразе прадстаўніка ўлады.