Журналіст Ігар Ільяш — на волі
Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».
Ігар быў затрыманы 16 ліпеня падчас масавых вобшукаў у незалежных журналістаў у Мінску і іншых гарадах Беларусі. У кватэры журналіста правялі вобшук, забралі тэхніку і кнігі, а затым яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання і не выпусцілі на волю праз 72 гадзіны. Стала вядома, што Ігар затрыманы ў межах крымінальнай справы на 10 дзён.
Жонка Ігара Ільяша палітзняволеная журналістка Кацярына Андрэева адбывае пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі.