Журналіста Алега Груздзіловіча таксама вызвалілі (дапоўнена)
Пасля 9-й гадзіны стала вядома, што выпусцілі іншага журналіста Свабоды Алега Груздзіловіча.
Адвакатка Алега спаслалася на следчага з упраўлення Следчага камітэту па Мінску, які паведаміў ёй, што Алега Груздзіловіча вызвалілі. Які ягоны статус невядомы. Але паводле жонкі Алега Мар’яны Груздзіловіч, дома яго пакуль няма.
Дапоўнена: Алег сказаў, што ён застаецца падазраваным, ён даў падпіску аб яўцы. Тры дні ён галадаў за кратамі на знак пратэсту і ў салідарнасці з Інай Студзінскай.
Алега Груздзіловіча затрымалі 16 ліпеня пасля нападу сілавікоў на мінскі офіс «Радыё Свабода». У той жа дзень былі затрыманыя журналісты Алесь Дашчынскі і Іна Студзінская. Алеся Дашчынскага выпусцілі з Акрэсціна 23 ліпеня, Іна Студзінская выйшла на волю сёння раніцай.