Знішчана яшчэ адна магіла партызан з АК, якія загінулі ў баі з нямецкімі захопнікамі

Пра чарговы акт могілкавага варварства ў Беларусі паведаміў віцэ-старшыня Саюза палякаў на Беларусі Марэк Занеўскі.

partyzany_2.jpg

Беларускія ўлады знішчылі яшчэ адно пахаванне салдат, што загінулі ў змаганні з гітлераўцамі. Спусташэнне чарговай магілы салдат Арміі Краёвай заўважылі актывісты Саюза палякаў на Беларусі з Гожы.

Гэтым разам улады апаганілі ўшанаванне памяці чатырох жаўнераў Арміі Краёвай, якія загінулі ў сутычцы з немцамі 24 верасня 1943 года пад Плябанішкамі. У той дзень салдаты Арміі Краёвай былі ў леснічоўцы за вёскай Плябанішкі, па даносе іх атакавала нямецкая аператыўная група.

У той раз частцы атрада АК, які панёс страты, усё ж удалося вырвацца. А загінулых партызан немцы кінулі ў засыпаны калодзеж, які знаходзіўся ў межах леснічоўкі, якой цяпер ужо няма.

Дошка памяці загінуўшых воінаў, фота: facebook.com/mark.zanevskij

Дошка памяці загінуўшых воінаў, фота: facebook.com/mark.zanevskij

Ва ўспамінах жыхара Гожы Эдмунда Лебедзя, запісаных Юзэфам Парэцкім, гаворыцца, што ў тамтэйшай леснічоўцы ў верасні 1939 года на кароткі прыпынак спыніўся аддзел Арміі Краёвай з параненым капітанам. Пра партызанаў немцам паведаміў сельскі стараста з Плябанішак. У сутычцы загінулі медсястра Ганна Зарыцкая і паранены капітан Баляслаў Місюра. Астанкі капітана спалілі немцы ў адным з будынкаў, а потым кінулі ў закапаны калодзеж. Цела медсястры немцы забралі з сабой і пахавалі, не даязджаючы да Гожы. Уначы цела адкапалі мясцовыя мужчыны і пахавалі на могілках у Гожы. Месца спачыну невядомае.

Паводле Юльяна Сігеля, аўтара кнігі «І закрычаць камяні...», у сутычцы з немцамі 24 верасня 1943 года пад Плябанішкамі загінулі жаўнеры Арміі Краёвай Казімір Ахрамовіч (псеўданім Jarski), Мечыслаў Місюта (Nieznany), Баляслаў Місюра (Swierk), Ганна Зарыцкая (Czarna Hanka).

Я. Зігель распавёў, што стараста вёскі Плябанішкі быў асуджаны палявым судом Арміі Краёвай за паведамленне немцам пра партызанаў. Прысуд прыведзены ў выкананне ў 1943 годзе.

Крыж загінулым партызанам быў усталяваны жыхарамі мястэчка ў 1990-я гады — праз клопат і за сродкі Гелены Пшэпесць з Плябанішак, якая цяпер жыве ў Гданьску, і Альфонса Майсея з Плябанішак.


Гэта далёка не першае руйнаванне магіл польскіх салдат. Напрыклад, 22 чэрвеня паведамлялася, што ў Стрыеўцы быў знесены помнік байцам Арміі Краёвай, якія загінулі ў 1943 годзе ў баях з нямецкімі акупантамі.

1 ліпеня СМІ паведамілі пра разбурэнне пахаванняў у Ёдкавічах Бераставіцкага раёна, 4 ліпеня — у Мікулішках Ашмянскага раёна, 8 ліпеня — у Ваўкавыску, 9 ліпеня — у Качычах Карэліцкага раёна.