Знайшоўся беларус, які знік у 2007-м у Маскве. Ён патрапіў у рабства
Андрэй Купрэенка амаль паўтара дзясятка гадоў правёў у рабстве на Паўночным Каўказе.
Расійская некамерцыйная арганізацыя «Альтэрнатыва»
паведаміла пра знойдзенага праз 14 гадоў пасля знікнення беларуса. Андрэй
Купрэенка, 1985 года нараджэння, паводле адной з першых арыентыровак
«Альтэрнатывы», з'ехаў у Маскву на заробкі ў 2007-м і знік. Месца яго
знаходжання было невядомае ўсе наступныя гады.
Прадстаўнік «Альтэрнатывы» Максім Ваганаў паведаміў у
Twitter, што Андрэя знайшлі. Ён паедзе дахаты праз амаль 15 гадоў.
Падрабязнасці таго, як яго знайшлі і дзе, арганізацыя
апублікуе пазней. Паводле папярэдніх даных, беларуса ўтрымлівалі гэты час
на тэрыторыі Дагестана, Чачэніі і Кабардзіна-Балкарыі.
Паводле «Свабоды».