У Расіі забаранілі гугліць «Разумнае галасаванне»

Арбітражны суд Масквы забараніў пошукавікам Google і «Яндэкс» паказваць вынікі паводле такога запыту.

kmo_179586_00904_1_t218_220604.jpg

«Разумнае галасаванне» — ідэя прыхільнікаў апазіцыянера Аляксея Навальнага, якая заключаецца ў тым, каб галасаваць за каго заўгодна акрамя кандыдата партыі ўлады («Единая Россия»), калі да выбараў не дапускаюць рэальную апазіцыю.
Перад судом кампанія са Стаўрапаля, якая займаецца продажам воўны, зарэгістравала фразу «Умное голосование» і лагатып кампаніі Навальнага, таму запатрабавала прыбраць з пошуку інфармацыю, якая «парушае іхныя інтэлектуальныя правы».