Затрыманні ў Мінску 4 верасня (дапоўнена)

4 верасня ў раёнах горада прайшлі стыхійныя мірныя акцыі пратэсту. Праваабаронцам "Вясны" паведамлялі пра затрыманні ўдзельнікаў.

Затрыманне студэнтаў у МДЛУ. Фота з сайта vkurier.by

Затрыманне студэнтаў у МДЛУ. Фота з сайта vkurier.by

Раніцай быў затрыманы ў Шабанах Віктар Шаўчэнка. Пра гэта паведаміў яго калега.

Днём у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце АМАП брутальна затрымаў Прохара Навіцкага, Мікіту Анацкага, Аляксандра Масалевіча, Антона Паучкова. Іх адвезлі ў Партызанскі РУУС, а пасля складання пратаколаў вярнулі ва ўніверсітэт.

Каля Парка высокіх тэхналогій у 18 гадзін быў затрыманы Павел Магірка. Там жа былі затрыманыя Ульяна Нікалаенка, Дзяніс Рыжкоў, Павел Белы, Павел Іваноў, Валер Дужык (дастаўлены ў ЦІП), Арцём Джамшурын, Таццяна Казлоўская, Іван Мяцельскі.

Паведамляецца пра затрыманне Ігараса Брагінаса па вул. Даўгабродскай у Мінску. Мужчына выйшаў па цыгарэты і быў затрыманы. Паведамляецца, што паздней Ігарас Брагінас быў вызвалены.

У падземным пераходзе на перакрыжаванні пр. Пераможцаў і вул. Мельнікайтэ быў затрыманы Дзмітрый Жукоўскі. На ім была апранутая белая майка з "Пагоняй".

Насупраць гасцініцы "Юбілейная" была затрыманая Ірына Сакалоўская. Перастала выходзіць на сувязь Ганна Крыцкая, магчыма яна затрыманая.

Сярод затрыманых таксама Уладзіслаў Янушко. На Кастрычніцкай плошчы былі затрыманыя Ілля Карповіч, Арцём Бунец, Марына Ціхамірава.

Недалёка ад Палацу спорта затрыманы Дзмітрый Зінчанка.

У Віцебску пасля судовага працэса верагодна быў затрыманы Дзмітрый Каралькоў. Сёння ў судзе яго пакаралі штрафам у 20 базавых велічынь за фатаграфаванне з бела-чырвона-белым сцягам на фоне будынку УУС.Тэлефон Дзмітрыя быў недасяжны. Хутчэй за ўсё, віцябляніна да панядзелка кінулі ў ізалятар часовага ўтрымання.

У Наваполацку ахова прадпрыемства "Нафтан" адвезла ў РАУС Артура Сінега. Да суда ён быў змешчаны ў ЦІП Наваполацку.

У Полацку верагодна быў затрыманы Эдуард Непагода.

У Гомелі была затрыманая Таццяна Бачурная, яе даставілі ў РАУС.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber)
  • @ViasnaSOS - тэлеграм
  • + 375 17 377 55 40