Затрыманні актывістаў у Барысаве перад пачаткам пікету Ціханоўскай
У Барысаве на падыходзе да агітацыйнага пікету кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, які запланаваны на 19:00, затрымалі актывістаў «Народнай Грамады» і «Еўрапейскай Беларусі», а таксама журналістаў.
У Барысаве на падыходзе да агітацыйнага пікета Святланы Ціханоўскай, які запланаваны на 19:00, былі затрыманы актывісты і актывісткі "Народнай Грамады" і "Еўрапейскай Беларусі" Алена Філатава, Андрэй Кірэеў, Вольга Нікалайчык, Андрэй Войніч. Магчыма, затрыманых больш.
Як паведамляе актывіст Валянцін Троцкі, таксама няма сувязі з Валянцінам Фраловым і іншымі. Прозвішчы затрыманых і падставы затрымання высвятляюцца.
Агітацыйны пікет з кандыдаткай у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай у Барысаве запланаваны 23 ліпеня ў 19:00 на пляцоўцы каля ўнівермага "Веста". Туды прыйшло больш за тысячу чалавек, адзначае belsat.eu
Пікет Святланы Ціханоўскай.
Як піша "Радыё Свабода", за 50 кіламетраў ад Мінску ДАІ спыніла машыны аб’яднанага штабу Ціханоўскай, якія ехалі на пікет у Барысаў. Пасля праверкі дакументаў машыны Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкала ДАІ адпусціла.
Як паведамляе belsat.eu, таксама ў Смалявічах была затрыманая журналістка «Белсату» Алена Шчарбінская. Праз некаторы час яе адпусцілі. Аператар Віталь Дубік дагэтуль затрыманы. Паводле журналісткі, нагодай для затрымання стала праверка іхнага аўтамабілю, бо падобная машына нібыта нядаўна здзейсніла ДТЗ.
А ў Мінску падчас запісу каментара былі таксама затрыманыя журналісь Арцём Лява і эканаміст Сяргей Чалы. Яны дастаўленыя ў РУУС Маскоўскага раёну Мінска.
Праз нейкі час Алену Шчарбінскую і Арцёма Ляву вызвалілі.
Паводле spring96.org, www.svaboda.org, belsat.eu і інфармацыі сацсетак