«Заткніся, зараз і цябе забярэм!». У МДЛУ АМАП жорстка затрымлівае студэнтаў
У МДЛУ — жорсткія затрыманні студэнтаў. А адміністрацыя ВНУ стаяла і нічога не рабіла...
Затрыманні пачаліся пасля таго, як студэнты праспявалі «Марсельезу» у холе навучальнай установы, паведамляе TUT.BY.
Да таго, як ва ўніверсітэце з'явіліся сілавікі, студэнты спявалі «Марсельезу» (гімн Французскай Рэспублікі) на англійскай мове.
Студэнты паведамлялі, што ў двары ўніверсітэта стаялі тры аўтобусы без нумароў, унутры быў АМАП.
Мяркуючы па відэа, затрыманні адбываліся жорстка.
— У холе прысутнічала некалькі чалавек з адміністрацыі. Усе былі ў шоку — паведамляюць відавочцы.
Затрыманыя як мінімум трое студэнтаў. Дзе цяпер маладыя людзі, невядома.
Студэнтка 2-га курса перакладчыцкага факультэта са слязамі распавяла пра затрыманні.
— Пачалі спяваць песню «Марсельезу», тут урываецца АМАП і пачынае крычаць: « С***», если вы не пойдете на занятия, сейчас всех заберут». Хлопцаў адразу пачалі хапаць, — плача дзяўчына. — Проста кажуць: «С*** заткнись, сейчас и тебя заберем!». Як яны нас толькі ні называлі. І папросту ўсіх дзяўчатак, якія спрабавалі адбіць хлопца з чацвёртага курса, адкідвалі. А адміністрацыя стаяла і нічога не рабіла!