«Засынаць не трэба». Новы ліст ад Віктара Бабарыкі

Больш за месяц не было лістоў ад Віктара Бабарыкі. Вестачка прыйшла яго сябру па перапісцы.

original_212817012021.jpg


«Меркаванне аб тым, што маленькае дзеянне лепшае за ўсякую бяздзейнасць, (цытата ад Вас), усяляе аптымізм», — перадае словы Бабарыкі «Наша Ніва».

«Пра надвор’е мне таксама думаецца ў кірунку і чаканні лепшага. Хоць больш за ўсё не падабаецца слова “чаканне”. Вобраз “пачакуна” адштурхвае. Лепш — маленькімі крокамі, але да мэты», — кажа прэтэндэнт на прэзідэнта.

«І, вядома ж, хаду часу нельга спыніць, але заўсёды трэба памятаць: час — толькі адзін са складнікаў нашага жыцця. Бо ёсць яшчэ месца (прастора) і сам «назіральнік». Так што ў нашых руках — мяняць і фармаваць навакольную прастору, рабіць саміх сябе лепшымі. Таму засынаць не трэба», — піша Бабарыка.