Замест зубра — літара «Д». Новы лагатып ХК «Дынама-Мінск»

Хакейны клуб «Дынама-Мінск» паведаміў пра візуальнае абнаўленне свайго вобразу ў сезоне 2018/2019 — традыцыйная літара «Д» на джэрсі гульцоў паўстане ў новым графічным рашэнні і заменіць выяву зубра.

dyn_log_1.png

Узімку 1948 года на Кубке адкрыцця сезона ўпершыню згуляла каманда пад назвай “Дынама” (Мінск). На швэдрах невядомых хакеістаў красавалася традыцыйная літара “Д”, вернасць якой мы пранеслі праз 60-я, 70-я, 80-я і 2000-я. Праз 70 гадоў надышоў час вярнуцца да вытокаў”, — тлумачыць такое рашэнне сайт клуба.

dynlog2.png

Новы лагатып распрацаваны ў студыі Арцемія Лебедзева — існуе варыянт напісання кірылічнай “Д” і лацінскай D. Лагатып з’явіцца не толькі на джэрсі гульцоў, але і на іншай атрыбутыцы, якую выпускае “Дынама”.
Паводле euroradio.fm