Захаваем дзікіх жывёл разам!
Напярэдадні Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці, які адзначаецца 22 мая, Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ініцыяваў акцыю «Захаваем дзікіх жывёл разам». Ён запрашае ўсіх неабыякавых стаць валанцёрамі па часовым утрыманні ў няволі дзікіх жывёл, якія апынуліся ў бядотным становішчы альбо былі канфіскаваныя ў парушальнікаў.
Асноўнае патрабаванне — наяўнасць памяшканняў для часовага ўтрымання жывёл. Вальеры павінны адпавядаць нормам, выкладзеным у пастанове Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі ад 27.02.2007 №16 «Аб патрабаваннях да транспартыроўкі дзікіх жывёл, размяшчэння і (або) развядзення ў няволі, а таксама усяленню, інтрадукцыі, рэінтрадукцыі, акліматызацыі, скрыжаванню».
Умовы для ўтрымання будуць правярацца на месцы спецыялістам Мінпрыроды.
Для ўдзелу ў добрай справе неабходна запоўніць форму і накіраваць па электроннай пошце: priroda@vitebsk.by.
Прозвішча |
Імя |
Імя па бацьку |
Адрас |
Кантактны тэлефон |
Умовы ўтрымання дзікіх жывёл (у адпаведнасці з пастановай Мінпрыроды ад 27 лютага 2007 г. № 16) |
Каментар |
Паводле Зялёнага парталу