Заблакавалі сайт-люстэрка «Белсата»

Сайт-люстэрка тэлеканала «Белсат» заблакавалі па патрабаванні Міністэрства інфармацыі.

photo_2021_05_07_08_44_37__2_.jpg

Сайт blstv.eu быў люстэркам асноўнага сайта «Белсата» belsat.eu, які заблакавалі яшчэ ў жніўні мінулага года.

«Не хвалюйцеся, мы ніколі не пакінем вас без навін і цікавых артыкулаў! Найбліжэйшым часам вы зноўку зможаце зайсці на сайт "Белсата", — абяцае тэлеграм-канал «Белсата».  — А яшчэ вы заўсёды можаце чытаць навіны праз VPN і ў нашай праграме "BelsatNews", што працуе на IOS і Android».

У сакавіку гэтага года Міністэрства інфармацыі атрымала магчымасць блакаваць «копіі інтэрнэт-рэсурса» — гэта значыць, тыя рэсурсы, што «падобныя па ступені змешвання з інтэрнэт-рэсурсам, доступ да якога абмежаваны».

Паводле tut.by