За помнік Каліноўскаму ўжо сабрана 2000 подпісаў
За два месяцы актывісты “Альтэрнатывы” сабралі 2000 подпісаў сярод жыхароў Мінска пад зваротам да гарадской улады з прапановай усталявання помніка Кастусю Каліноўскаму.
Сярод тых, хто ўжо паставіў свой подпіс, ёсць і вядомыя грамадскія дзеячы, пісьменнікі, музыкі — Уладзімір Падгол, Андрэй Дзмітрыеў, Наста Дашкевіч, Вольга Някляева, Ніна Багінская,
Сяргей Сыс, Зміцер Бартосік, Уладзімір Арлоў, Ігар Кулікоў, Петр Рогач, Валерый Мазынскі, Сяргей Чалы і многія іншыя.
“Варта адзначыць, што за мінулыя 2 месяцы працы па зборы подпісаў у нашых валанцёраў якіх-небудзь эксцэсаў з праваахоўнымі ворганамі не назіралася. Што тычыцца працы з людзьмі, то
адзначу, што жыхары беларускай сталіцы даволі станоўча адносяцца да прапановы будаўніцтва ў Мінску помініка Каліноўскаму, ахвотна падпісваюцца пад зваротам”, — каментуе працэс
падпісной кампаніі адзін з яе ініцыятараў Алег Корбан.
Нагадаем, у лютым 2013 года грамадская арганізацыя “Альтэрнатыва” пачала кампанію па зборы подпісаў з прапановай да гарадской улады пабудаваць помнік лідару нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-1864 гг. Кастусю Каліноўскаму. Усталяваць помнік прапануецца ў скверы, на скрыжаванні праспекта Незалежнасці з вуліцай Каліноўскага. Сабраныя подпісы разам з адпаведным зваротам будуць накіраваныя ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў, а таксама ў Міністэрства культуры.
Паставіць свой подпіс у Мінску можна ў кнігарні “Логвінаў” (пр. Незалежнасці, 37а), а таксама на сядзібе партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3).
Прэс-служба ГА “Альтэрнатыва”