За ўдзел у дзвюх пратэсных акцыях у 2020 годзе мужчыну прысудзілі тры гады «хіміі»

12 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска вынесены вырак 34-гадоваму Руслану Ксёнжыку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў «хіміі». Яго вызвалілі ў залі суда. Мужчына знаходзіўся пад вартай з 21 снежня 2021 года, паведамляюць праваабаронцы.

photo_2022_05_26_17_50_17.jpg

Руслана Ксёнжыка прызналі вінаватым ва ўдзеле ў «групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзскі парадак» 9 жніўня 2020 года. Згодна з абвінавачаннем, ён «з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэста, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, прыняў актыўны ўдзел у такіх дзеяннях».

Таксама яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў мітынгу 30 жніўня 2020 года. У віну яму ставіліся амаль ідэнтычныя дзеянні, што і падчас першага мітынгу.