З СІЗА выйшлі паплечнікі Віктара Бабарыкі — сяброўка сям'і, а таксама памочнік і сябар
Святлане Купрэевай, Дзмітрыю Караку і Дзмітрыю Жэрдзецкаму змянілі меру стрымання — яны знаходзяцца дома са сваімі блізкімі. Сувязі з імі пакуль няма, паведамляе прэс-служба зняволенага палітыка.
Сяброўка сям'і Віктара Бабарыкі, а таксама яго экс-дарадцу Святлану Купрэеву затрымалі 15 чэрвеня 2020 года, а памочніка палітыка Дзмітрыя Караку — 18 чэрвеня разам з Віктарам Бабарыкам. Ім прад'яўлена абвінавачванне ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры». Праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі.
Дзмітрый Жэрдзецкі праходзіць па «справе «Белгазпрамбанка». Таксама медыя паведамляюць аб выхадзе з СІЗА іншага фігуранта справы і члена праўлення банка Уладзіміра Сажына. Не выключана, што былі вызваленыя і некаторыя іншыя белгазпрамаўцы, аднак пацвяджэння гэтай інфармацыі пакуль няма.
У СІЗА КДБ працягвае знаходзіцца сын Віктара-Эдуард Бабарыка.