Youtube выдаліў канал лукашэнкаўскага прапагандыста Азаронка

У прапагандыста з дзяржаўнага тэлеканала СТВ Рыгора Азаронка больш няма свайго youtube-канала. Папулярны відэахосцінг яго выдаліў, гэта заўважылі праваабаронцы. 

bgpu684grecprnle_fh_ea.jpg

Раней платформа абмяжоўвала Азаронку доступ да канала з-за парушэнняў прынцыпаў супольнасці. Згодна з правіламі youtube, калі цягам 90 дзён аўтар канала атрымоўвае тры папярэджанні — яго канал выдаляецца без магчымасці аднаўлення.

На яго канале, сярод іншых, былі такія відэа як «Лягушонок Макрон и американская жаба против белорусской конституции», «Дудь - вшивая гнида», «Антом Мотолько. Дегенерат, гопник и мразь».

Сусветныя інфармацыйныя платформы спраўна выдаляюць пляцоўкі беларускіх прапагандыстаў і сілавікоў, але яны няспынна заводзяць новыя. Прыкладам, тэлеграм-канал адыёзнага ГУБАЗіКа выдалялі з дзясятак разоў, але ўпраўленне, як яго называюць, «палітычнай паліцыі» кожны раз заводзіць новы канал.

Ці будзе заводзіць новы youtube-канал прапагандыст Рыгор, невядома. Магчыма, задаволіцца тэлеграм-каналам, які пакуль ніхто не чапае.