Вызвалілі кіраўніка Свабоднага прафсаюзу металістаў Аляксандра Бухвостава
Зараз ён знаходзіцца ў статусе сведкі.
Кіраўнік Свабоднага прафсаюзу металістаў Аляксандр Бухвостаў знаходзіцца на волі.
Ён быў затрыманы 19 красавіка, разам з іншымі лідарамі незалежных прафсаюзаў Беларусі. Потым Аляксандра адвезлі ў СІЗА КДБ, дзе пасля допыту яму стала кепска. Бухвостаў быў шпіталізаваны з сардэчным прыступам.
Зараз ён знаходзіцца ў статусе сведкі.