Вядомыя людзі просяць падтрымкі для Лявона Цімохіна

У Лявона Цімохіна — гісторыка, настаўніка, паэта, колішняга дэпутата Маладзечанскага гарсавету, які разам з аднадумцамі перайменаваў вуліцы ў горадзе і дамогся ўсталявання ў цэнтры Маладзечна помніка ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў, — анкалагічнае захворванне.

55516249_2220539258262152_6815991289184518144_n.jpg


Спадару Лявону патрэбна дарагое лекаванне.
З заклікам дапамагчы Лявону Цімохіну выступілі Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Юрый Хашчавацкі, Алесь Марачкін, Уладзімір Колас.
Калі вы вырашыце далучыцца — найлепш пераводзіць грошы наўпрост:
Leanid Tsimokhin,Belarusbank,VISA 4255 2003 0444 0233Картка да 06.2020
Лявон Цімохін — паэт, настаўнік, адзін з пачынальнікаў грамадскага руху ў Маладзечна і ініцыятар дэкамунізацыі горада. Улетку ён распавёў «Новаму Часу» пра тое, як быў усталяваны помнік «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі», пра Генадзя Карпенку, пра тое, як адбывалася адраджэнне горада.



Вершы Лявона Цімохіна можна пачытаць тут.