Віктарына да ўгодкаў аварыі на ЧАЭС: Чарнобыль застаецца небяспечным

Прыняць удзел у віктарыне, прысвечанай угодкам Чарнобыльскай катастрофы, запрашае ўсіх ePramova сумесна з Беларускай Партыяй Зялёныя (БПЗ). Кожны ўдзельнік можа праверыць свае веды аб ядзернай энергетыцы і выйграць кнігу пра Чарнобыль.

30hodcharnobyliu.jpg


26  красавіка 1986 году на 4-м энергаблоку Чарнобыльскай АЭС адбыўся выбух, які змяніў сусветную мапу мірнага атаму. У вынікі выбуху быў разбураны рэактар і тэрыторыя на дзясяткі кіламетраў вакол станцыі была цалкам прызнаная непрыгоднай для жыцця. У выніку аварыі найбольш пацярпела тэрыторыя Беларусі.
Жыхары Беларусі павінны ведаць, што праблемы Чарнобыля не скончыліся. Чарнобыль застаецца небяспечным і надалей, смяротна небяспечнае ўздзеянне наступстваў Чарнобыля працягваецца, а сапраўдныя жахі радыяцыйнага забруджвання толькі пачынаюцца. Чарнобыль не мусіць быць проста нагодай для сумных словаў раз на год. Калі мы забудземся на ахвяры гэтай створанай рукамі чалавека катастрофы, то мы рызыкуем адчуць яе ізноў.
Будучыня чалавецтва ў руках чалавецтва — і гэта сама жахлівае. І Чарнобыль гэтаму пацверджанне.

pryzviktaryny.png


Пераможцамі адукацыйнай віктарыны стануць удзельнікі, якія хутчэй за ўсіх правільна адкажуць на 20 пытанняў. Переможца віктарыны з найлепшым вынікам атрымае навукова-мастацкі альбом «Чарнобыль» з подпісам выдаўца  і аднаго з аўтараў — Дзяніса Раманюка! 


Віктарына скончыцца 26 красавіка 23:59 па Мінску. Жадаем поспеху!