Валерый Ісаеў: Дзякуй Пуціну. Усё больш людзей разумее, што іх радзіма — Беларусь, што ёсць беларуская мова
Вядомы беларускі футбольны агент Валерый Ісаеў распавёў пра сваё стаўленне да беларускай нацыянальнай ідэі.
Фота з асабістага архіва Валерыя Ісаева
— Па вашых «твітах» чырвонай ніткай праходзіць тэма беларускай нацыянальнай ідэі…
— Так, у гэтай тэме я цяпер глыбока. Чаму пісаў на мове? У мяне ж ёсць вочы і вушы, шмат сяброў у Беларусі, у Расіі, ва Украіне. Адразу кажу: не знаходжуся ў якіх-небудзь партыях,
арганізацыях або саюзах. Проста так успрымаю сітуацыю. За апошнія гадоў пяць моцна змяніўся. Я хачу жыць у незалежнай Беларусі. Напэўна, на «тры» беларускую мову ведаю.
Цяжка сябе прывучыць, але сёння хацеў бы размаўляць на ёй. І дзякуй спадару Пуціну, што ён дапамагае нашай краіне — колькасць такіх людзей, як я, расце. Тых, хто ўсё больш і больш
разумее, што іх радзіма — Беларусь, што ёсць беларуская мова.
Увогуле, у мяне мацнее любоў да сваёй краіны. Да прыкладу, пасля восеньскага «Мова Cup» ужо тры разы замаўляў у Мінску вышыванкі. Дару сябрам. У той жа час бачу, што ў
абласцях, у адрозненне ад таго ж Мінска, людзі яшчэ па-іншаму думаюць. Ну, як ёсць, так ёсць. Давайце пакуль так. Словам, як у футбол мы гуляем, так і жывём.
pressball.by