Усё настолькі кепска? Беларускія ўлады ў 2022-м працягнуць хаваць статыстыку смяротнасці
Улады працягнуць хаваць даныя па смяротнасці ў Беларусі і ў 2022 годзе. Цяпер гэта нават фармалізавалі.
У «Праграме статыстычных работ» на наступны год няма публікацыі звестак пра смяротнасць, нараджальнасць і міграцыю. Праграма была зацверджаная 27 снежня пастановай урада №746, зазначае «Еўрарадыё».
Раней улады не паведамілі статыстыку смяротнасці за 2020 год — пасля таго, як пачалася пандэмія COVID-19.
Беларусь — адзіная краіна Еўропы, якая хавае гэтую статыстыку. І ад саміх беларусаў, і ад міжнародных арганізацый.