Улады дазволілі мітынг і шэсце на Чарнобыльскі шлях, але скарацілі акцыю на гадзіну

20 красавіка прадстаўнікі аргкамітэту «Чарнобыльскага шляху — 2018» сустрэліся з прадстаўнікамі Мінскага гарвыканкаму. Гарадскія ўлады далі дазвол на мітынг і шэсце 26 красавіка ў Мінску, сказаў «Радыё Свабода» старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

d47448c6_e605_4aa5_aa71_76e17edde048_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg


Збор пачнецца а 18-й гадзіне 26 красавіка на пляцоўцы каля кінатэатру «Кастрычнік».

2 красавіка арганізатары «Чарнобыльскага шляху — 2018» падалі заяўку на правядзенне акцыі ў Мінскі гарвыканкам. У сваім адказе заяўнікам Чарнобыльскага шляху 20 красавіка Мінгарвыканкам змяніў:

·                            месца збору ўдзельнікаў Чарнобыльскага шляху — з пляцоўкі ля Акадэміі навук на пляцоўку ля кінатэатру «Кастрычнік»;

·                            месца правядзення мітынгу — з прыступак Акадэміі навук на Чарнобыльскую капліцу ў парку Дружбы народаў;

·                            час завяршэння акцыі — з 21:30 на 20:30.

На правядзенне акцыі 26 красавіка аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху — 2018» абвясціў збор сродкаў. На платформе Talaka.org арганізатары акцыі хочуць сабраць 5000 рублёў. Гэтыя грошы пойдуць на аплату паслуг хуткай дапамогі, рэкламу акцыі ў інтэрнэце, арэнду экрану на месцы правядзення мітынгу, знічкі і банеры. На момант публікацыі праз «Талаку» сабралі больш за 100 рублёў.