УЕФА адмовіўся праводзіць у Беларусі ўсе мерапрыемствы пад сваёй эгідай
Пра гэта Фонду спартыўнай салідарнасці ў адказ на адпаведныя запыты паведаміў намеснік генеральнага сакратара УЕФА Кевін Лямур, піша тэлеграм-канал «Сборная ЗОЖ».
Такім чынам, усе спаборніцтвы, запланаваныя на 2021 год у Беларусі, не адбудуцца.
Таксама спадар Лямур выказаў асабістую салідарнасць з тымі спартоўцамі, якія змагаюцца за абарону сваіх правоў, якія ўключаюць права на свабоду выказвання меркаванняў.